Навагодняя гасцёўня

Справаздачны канцэрт “Навагодняя музычная гасцёўня” нядаўна адбыўся ў Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў.

У святочнай канцэртнай праграме прынялі ўдзел вучні і педагогі ўстановы адукацыі. Шматлікім гледачам былі прадстаўлены сольныя інструментальныя, вакальныя і харэаграфічныя нумары, а таксама выступленні ансамбляў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі выдатны зарад добрага настрою і радасныя эмоцыі напярэдадні навагодніх свят.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий