Навагоднія святы пачаліся!

Навагодні настрой немагчымы без галоўнай прыгажуні свята – ёлкі. 15 снежня з запальвання ёлачных гірлянд пачаўся адлік зімовых урачыстасцяў у Пружанах.

Дзеці разам з бацькамі, чакаючы прыходу Дзеда Мароза і Снягуркі, адгадвалі загадкі, сустракалі герояў з любімых мультфільмаў, якія віншавалі ўсіх з надыходзячым Новым годам. А калі Дзед Мароз запаліў на ёлцы агеньчыкі, усе разам вадзілі карагоды вакол лясной прыгажуні, гулялі ў розныя забавы і гульні.

Мерапрыемства “Запальвем навагоднія агні” падрыхтавалі работнікі Пружанскага гарадскога Палаца культуры, а таксама народны ансамбль танца “Спадчына”, узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон” і тэатр дзіцячага танца “Тапатушкі”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий