
Кінатэатр “Спадарожнік” прапануе паглядзець новыя кінастужкі ў снежні 2022 – студзені 2023 гг.
Білеты для дзяцей, дарослых і працаўнікоў арганізацый можна набыць у касе кінатэатра ў г.Пружаны на вул.Р.Шырмы, 5.
Тэлефон для даведак: 3-59-08.
“Спадарожнік” прапануе паглядзець наступныя мастацкія і анімацыйныя стужкі:
 |
«Двайная пятля» (баявік, драма)
1 – 14 снежня
Два амерыканскіх пілоты сталі сябрамі і братамі па зброі на Карэйскай вайне. Аднаго з іх збіваюць на тэрыторыі праціўніка і вернасць сябра выратоўвае яго. |
 |
«Ёлкі – 9» (камедыя)
1 – 14 снежня
За лічаныя гадзіны да Новага года адбываюцца незвычайныя гісторыі ў розных кутках Расіі. Як заўсёды, лёсы герояў пераплятаюцца і кожнаму дастаецца свая часцінка святочнага чараўніцтва. |
|
«Чорны Адам» (фантастыка, экшн)
1 – 14 снежня
5000 гадоў назад Чорны Адам быў надзелены моцам егіпецкага бога і заключаны ў турму. Ён вызваляецца і рыхтуецца з’явіць свету ўнікальны падыход да барацьбы за справядлівасць. |
 |
«Прыгоды Тедзі» (сямейны)
8 – 21 снежня
На калядным кірмашы Марыяна знаёміцца з плюшавым мядзведзяня Тедзі. Разам з вожыкам Болай ён адпраўляецца ў падарожжа, каб вярнуцца да дзяўчынкі. |
|
«Тайны Санта» (камедыя)
8 – 21 снежня
Юрыст Святлана даўно працуе ў кампаніі Максіма і не любіць свайго начальніка. На Новы год яны разам неспадзявана адпраўляюцца на базу адпачынку і спрабуюць сапсаваць адзін аднаму свята. |

|
«Непаслушнік – 2» (камедыя)
з 15 снежня
Да айца Анатоля прыходзіць на споведзь крымінальны аўтарытэт, які вырашыў пачаць новае жыццё. Аднак святар страчвае памяць і не можа адпусціць грахі. Дапамагчы у гэтай сітуацыі бярэцца Дзімонстр, які спрабуе аднавіць моманты жыцця айца Анатоля. Што атрымаецца? |

|
«Маша і Мядзведзь у кіно» (мультфільм)
з 15 снежня
У навагоднюю ноч Маша сустракаецца з дванаццаццю месяцамі і іншымі чароўнымі захавальнікамі прыроды. Разам з Мядзведзем і іншымі казачнымі героямі іх чакаюць незвычайныя прыгоды падчас свят. |
|
«Шчаўкунчык і чароўная флейта» (анімацыя)
з 15 снежня
Мары трапляе ў незвычайнае каралеўства, дзе ўладу захапілі пацукі. Ёй на дапамогу прыходзяць баранчык Кудраш, страус Чырвоны Клюў і Шчаўкунчык – зачараваны прынц Георг. Яны пераадольваюць шматлікія перашкоды, каб вярнуцца дамоў і знайсці шчасце. |
|
«Чук і Гек. Вялікая прыгода» (сямейны)
з 22 снежня
Паводле апавядання А.Гайдара. Два браты жывуць з маці ў Маскве і сумуюць па бацьку, які працуе на Поўначы. Вырашыўшы сустрэць Новы год з бацькам хлопцы адпраўляюцца ў падарожжа, падчас якога іх чакаюць неверагодныя прыгоды. |
|
«Чабурашка» (сямейны)
з 22 снежня
Вядомае гарэзлівае звераня з далёкай апельсінавай краіны чакаюць прыгоды ў ціхім прыморскім гарадку. Тут яно знойдзе сабе сяброў і дом. Сярод новых герояў стужкі – нялюдзімы стары садоўнік, цётка-модніца і яе капрызная ўнучка, маўклівы хлопчык і яго мама. |

|
«Міра» (фантастыка)
з 22 снежня
Лера Арабава жыве ва Уладзівастоку, а яе бацька шмат гадоў працуе на арбітальнай касмічнай станцыі «Міра», ператварыўшыся толькі ў голас у тэлефоне. Калі на яе дом
абрушваецца метэарытны дождж, Лера з бацькам выратоўваюць горад ад катастрофы. |
 |
«Іван Царэвіч і Шэры Воўк – 5» (мультфільм, сямейны)
з 29 снежня
Захацелі Іван з Васілісай адправіцца туды-не-ведаю-куды. Чароўны матылёк выканаў гэта жаданне і цяпер у Трыдзевятым царстве ніхто не памятае Івана, нават жонка. |

|
«Аватар – 2. Шлях вады» (драма, прыгоды, экшн)
Снежань 2022 – студзень 2023 гг.
Праз некалькі гадоў пасля падзей «Аватара» Салі стаў правадыром народа на’ві, а яго жонка Нейціры – жрыцай. Цепер ад іх залежыць лёс супляменнікаў і мір на планеце Пандора. |