Настаўнікі гісторыі сустрэліся ў “палацыку”

Напярэдадні новага навучальнага года адбыўся шэраг інструктыўна-метадычных нарад настаўнікаў розных вучэбных прадметаў устаноў адукацыі Пружанскага раёна.

Нестандартна такую традыцыйную сустрэчу 26 жніўня правялі настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства. Яны абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі сваёй працы ў 2022 – 2023 навучальным годзе, сабраўшыся ў вялікай зале музея-сядзібы “Пружанскі палацык”.

 Пасля нарады для педагогаў адбыліся экскурсіі па выставах “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Postscriptum”, іншых экспазіцыях музея.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий