Нашы традыцыі – наша багацце

Вельмі важна памятаць і захоўваць гісторыю і традыцыі свайго народа, а таксама перадаваць жыццёвы вопыт, назапашаныя каштоўнасці, мадэлі паводзін, элементы нацыянальна-культурнай спадчыны. Менавіта гэтым займаецца аддзел традыцыйнай культуры Пружанскага гарадскога Палацы культуры.

У першай палове лістапада работнікі культуры правялі для вучняў школ горада і раёна пазнавальныя экскурсіі “Сакрэты майстроў” і “Керамікі душа жывая” ў студыях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама майстар-класы, накіраваныя на азнаямленне з мастацкімі традыцыямі роспісу па шклу і дрэву, саломапляцення і лепкі з гліны.  Такія знаёмствы былі цікавыя дзецям і дарослым, якія дакрануліся да сапраўдных прыкладаў мастацкай спадчыны Пружаншчыны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий