На працягу тыдня Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка правёў шэраг мерапрыемстваў для розных узроставых катэгорый.
Так, для дзяцей прайшла інфармацыйная гадзіна «Рэха Чарнобыля», падчас якой рабяты даведаліся аб аварыі на атамнай электрастанцыі і яе наступствах. Іншыя наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з тэматычнай выставай «Чарнобыль – боль зямлі», якая працавала ў фае.
Да Свята працы клубная ўстанова зладзіла дзіцячае свята «Мы ў міры і сяброўстве будзем жыць». Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі на свежым паветры, удзельнічалі у шматлікіх конкурсах і малявалі на асфальце.
Работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі не засталіся ўбаку ад добраўпарадкавання роднага аграгарадка. Разам з іншымі жыхарамі яны прынялі актыўны ўдзел у суботніку, прывялі у парадак прылеглую да клубнай установы тэрыторыю і іншыя аб’екты населенага пункта.