У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” захоўваецца шмат каштоўных прадметаў, якія адлюстроўваюць розныя падзеі нашай гісторыі і культурнага жыцця.
Адным з найвялікшых збораў музейных прадметаў з’яўляецца калекцыя “Дакументы”, у якой знаходзіцца звыш 900 экспанатаў: 587 прадметаў асноўнага фонду і 319 – навукова-дапаможнага.
Сярод іх шмат асабістых і грамадскіх дакументаў, прадметаў, якія даюць прадстаўленне аб рэлігійным і школьным жыцці, гаспадарчых адносінах і вытворчых дасягненнях. Гэта экспанаты розных гістарычных эпох – перыяду Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, уваходжання ў склад Польшчы, Вялікай Айчыннай вайны, савецкай эпохі і сучаснасці.
Самы ранні дакумент, які зберагаецца ў “палацыку”, датаваны 1717 годам – гэта акт аб вырашэнні спрэчных зямельных пытанняў паміж прадстаўнікамі шляхты Пружанскага павета. Самы поздні дакумент адносіцца да пачатку ХХІ ст.
Захаванасць і стан музейных прадметаў калекцыі “Дакументы” нядаўна былі правераны падчас зверкі фондаў у “Пружанскім палацыку”.
Зрабіце свой ўклад ў захаванне нашай гісторыі – падарыце музею каштоўныя дакументы!