Наш выбар – кніга

Насычаную праграму для дзяцей прапануюць летам бібліятэкі.

Для прышкольнага лагера сярэдняй школы № 5 Пружанская гарадская бібліятэка правяла прэс-экскурсію «Часопісы і газеты: пытанні і адказы». Таксама ў бібліятэцы адбылася конкурсна-гульнявая праграма  «Раз, два, тры, чатыры, пяць – летам нельга сумаваць».

Экаквіз «Знаўцы прыроды» з разнастайнымі конкурсамі прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам Ліноўская сельская бібліятэка.

Наведвальнікі прышкольнага лагера завіталі ў Навасёлкаўскую сельскую бібліятэку, каб паспаборнічаць у гульнявой праграме «Хто разумнейшы за ўсіх?».

Конкурсна-гульнявую праграму «Канікул шмат не бывае» зладзіла для дзецей з прышкольнага лагера Ружанская гарпасялковая бібліятэка. Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа бібліятэка прысвяціла гадзіну патрыятызму «Гісторыя адной кнігі». Рабяты абмеркавалі аповесць Г.Васілеўскай «Ізноў дорога» аб подзвігу земляка піянера-героя Ціхана Барана.

Удзельнікі працоўнага лагера мясцовай сярэдняй школы наведалі Шарашоўскую гарпасялковую бібліятэку. Яны паспаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Мой выбар – здаровы лад жыцця».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий