Шмат спраў ладзяць бібліятэкі напярэдадні дзяржаўных свят – Дня Перамогі, Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс «Пунсовы сцяг узняўся над рэйхстагам». На мерапрыемстве рабяты даведаліся пра легендарны Сцяг Перамогі, які ў красавіку 1945 г. быў усталяваны на будынку рэйхстага, і пазнаёміліся з кніжнай выставай «Мінулых гадоў святая памяць». Бібліятэкар Ліноўскай сельскай бібліятэкі Марына Жаўнярчук прыняла ўдзел у Міжнароднай акцыі «Гісторыя адной кнігі», якая праводзілася Цэнтралізаванай сістэмай дзіцячых бібліятэк г.Мінска. Яна расказала аб аповесці В.Быкава «Жураўліны крык» (падрабязней тут)
Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А.Лось правяла для дашкольнікаў і вучняў пачатковых класаў гадзіны патрыятызму «Дзень Перамогі», а ў чытальнай зале аформіла выставу дзіцячых малюнкаў «Вайна вачыма дзяцей».
Гісторыка-патрыятычная гадзіна «Нашчадкам праўду аб войне» адбылася ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы. Яе наведалі адзінаццацікласнікі Параслянскай сярэдняй школы. Падлеткі даведаліся аб подзвігах герояў, чые імёны носяць вуліцы горада, знайшлі іх на турыстычнай карце. Таксама для школьнікаў быў падрыхтаваны агляд кніг аб вайне.
На гадзіну карыснай інфармацыі «У гасцях у прыроды» запрасіла юных чытачоў Кляпацкая сельская бібліятэка. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі правілы паводзін на прыродзе, даведаліся шмат цікавых фактаў аб навакольным асяроддзі.
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла для вучняў 8 «В» класа сярэдняй школы № 1 прававы квэст «Сімвалы роднай краіны». Рабяты праверылі свае веды аб дзяржаўных сімвалах Беларусі. Бібліятэка працягвае цыкл відэааглядаў «Пісьменнікі-юбіляры – 2024». Ужо выйшаў ролік, прысвечаны пісьменніку М.В.Гогалю, які можна паглядзець па спасылцы