Менавіта пад такой назвай у Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў з 18 па 22 красавіка прайшоў Тыдзень музыкі.
Падчас яго ва ўстанове адбыўся шэраг цікавых мерапрыемстваў, у падрыхтоўцы і правядзенні якіх удзельнічалі ўсе настаўнікі і вучні школы.
Самымі яркімі падзеямі Тыдня музыкі сталі вялікія канцэрты, на якія былі запрошаны дзеці розных узростаў – вучні Параслянскай сярэдняй школы. Юныя гледачы з захапленнем слухалі выступленні сваіх аднакласнікаў. Некалькі музычных нумароў таксама прадставіў ансамбль педагогаў школы мастацтваў “Камільфо”. Пасля канцэрта, які наведалі вучні пачатковых класаў, дзеці атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з музычнымі інструментамі і паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах.
Музычныя сустрэчы, якія адбыліся падчас Тыдня музыкі ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў, падаравалі ўсім яркія ўражанні і добры настрой, сталі сапраўдным святам для ўсіх яго ўдзельнікаў, садзейнічалі абуджэнню цікаўнасці да мастацкай творчасці.