Нас кліча лета

Работа па арганізацыі змястоўнага летняга адпачынку працягваецца клубнымі ўстановамі раёна.

Штодзённа вясковыя рабяты бавяць час на дзіцячай пляцоўцы, якая прапануе разнастайныя настольныя і рухавыя гульні, у Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Неаднаразова на мерапрыемствы ў клубную ўстанову прыязджалі выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра пас.Сонечны.

Пастаянна ладзіць мерапрыемствы для адпачываючых у аздараўленчым лагеры “Юны турыст” Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка. Установа арганізавала экскурсіі ў бібліятэку і мясцовы храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, духоўную гадзіну “Святыя дзеці”.

Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка правёў для дзяцей вясёлую гульнявую праграму.

На гульнявую праграму на свежым паветры “Зялёная палянка” запрасіў Слабудскі сельскі Дом культуры.

Добавить комментарий