Нас кліча лета

Разнастайныя справы прапануюць дзецям клубныя ўстановы раёна ў перыяд летніх канікул.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на дзіцячую гадзіну «Пікнік на лясной палянцы». Акрамя таго ў клубнай установе прайшла акцыя «Канікулы без дыму і агню» з удзелам   інспектара   сектара    прапаганды   і   ўзаемадзеяння   з грамадскасцю   Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І.Хаваўка. Рабяты паслухалі актуальную інфармацыю, а потым разам з Ратуйкам пагулялі і адказалі на пытанні віктарыны. Таксама клуб-бібіятэка прапанаваў маленькім наведвальнікам тэматычную вечарыну «Калі ты ветлівы» і гульнявую праграму.

У Мураўскім сельскім Доме культуры можна было пазнаёміцца з творчасцю ўдзельніцы аматарскага аб’яднання «Натхненне» М.Казловіч. Ва ўстанове працавала выстава яе малюнкаў «Творчасць як стан душы».

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят на экскурсію «Кніжнае царства – мудрая дзяржава» і літаратурную гульню «Кніга – лепшы сябар».

У Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла конкурсна-гульнявая праграма «Я граматны веласіпедыст».

Дзень настольных гульняў адбыўся ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы. Таксама ўстанова запрасіла рабят далучыцца да экалагічнай акцыі «Чыстая пляцоўка».

А ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла дзіцячая дыскатэка.

Добавить комментарий