Кіраўнік –
Год стварэння – 2000
Год прысваення звання – 2002

Народны тэатр танца “Ойра” Пружанскага гарадскога Палаца культуры створаны ў лютым 2000 года.

У 2002 г.  калектыў  атрымаў ганаровае званне “народны”.

У складзе тэатра працаўнікі сферы культуры, адукацыі, медыцыны, прамысловасці і інш.

Народны тэатр танца пастаяны ўдзельнік абласных і    рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Выконваючы народныя танцы на падставе мясцовага фальклорнага матэрыялу, “Ойра” набыла толькі ёй адметны творчы почырк, каларыт, цікавы репертуар і самабытнасць. Арганізатарам і першым кіраўніком калектыву з’яўляецца Васіль Міхайлавіч Пілюцік – творчы і таленавіты чалавек, пастаноўшчык, харэограф і настаўнік. Пасля яго калектыў пэўны час узначальвалі Вікторыя Юр’еўна Бортнік, Аляксандр Анатольевіч Войцік, Іна Генадзьеўна Фасевіч.

У рэпертуары тэатра арыгінальныя танцы “Шмулянец”, “Круцёлкі”, “Ківачынская”, “Бабскія перастукі”, “Гарадскі валец”, ”Абэрак”, ”Матлёт”, ”Дробна полька”, а таксама тэатралізаванныя прадстаўленні  “Пружанскія галушкі”, ”Кірмаш”, ”Вяселле”. Захапляе не толькі цікавая праграма, але і выразнасць вобразаў, выканаўчае майстэрства, акампанімент аркестра народных інструментаў пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Кавалевіча. Акрамя танцаў і песень у праграме ёсць жарты, гульні, прыпеўкі, тэатралізаваныя замалёўкі, найгрышы гармоніка. Самабытнасць народнага танца Пружаншчыны і майстэрства яго выканаўцаў ацанілі не толькі гледачы Беларусі, але і Польшчы, Расіі.

Калектыў працягвае канцэртную і творчую дзейнасць. Ён прымаў удзел у свяце вясельных абрадаў у Гайнаўцы (Польшча), рэспубліканскім свяце-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, з’яўляўся дыпламантам абласных фестываляў “Палескі карагод”, “Беларусь – мая песня”. Удзельнічаў у Міжнародным фестывалі фальклору ў Харватыі і Бельгіі, дэманстраваў свае майстэрства на Міжнародным фестывалі мастацтваў у Беластоку  (Польшча).

Сярод узнагарод народнага тэатра танца “Ойра”: дыпломы ІІ-й і ІІІ-й ступеняў Рэгіянальнага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Магія танца” (2016, 2017, 2018), дыплом міжнароднага фальклорнага фестываля “Drieskes Kerremes” (Бельгія, 2017), дыпломы ІV абласнога экалагічнага фестываля “Гамоняць пушчы беларускія…” (г.Свіслач, Гродзенская вобл.), 2018).

Падзяліцца навіной: