Кіраўнік — Дыба Алена Віктараўна, Гаўра Вольга Мікалаеўна.
Год стварэння — 2007
Год прысваення звання – 2013
Народны струнны ансамбль «Archi» адрозніваецца высокім выканаўчым ўзроўнем і сцэнічнай культурай, уменнем данесці да слухача асаблівасці кожнага музычнага твора. Ансамбль уносіць значны ўклад у развіццё культуры горада i Пружанскага раёна.
Струнны калектыў пастаянна супрацоўнічае з музеем-сядзібай «Пружанскі палацык» і Ружанскім палацавым комплексам роду Сапегаў, удзельнічае ў творчых вечарах, прэзентацыях выстаў, рэгістрацыі шлюбаў. Ансамбль прымае ўдзел у канцэртах, прысвечаных дзяржаўным і прафесійным святам, іншым знакавым падзеям. Саліст-вакаліст ансамбля – Святлана Машкала.
Гучанне класічнай музыкі ў выкананні ансамбля «Archi» надае асаблівую ўрачыстасць мерапрыемствам, якія праходзяць у Пружанскі гарадскім Палацы культуры.
Цікавы рэпертуар і прафесіяналізм удзельнікаў дазваляюць калектыву паспяхова праяўляць сябе ў канцэртнай дзейнасці, у конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню.
Народны струнны ансамбль «Archi» адзначаны:
— дыпломам II-й ступені Міжрэгіянальнага свята-конкурса інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп» (г.Пружаны), дыпломам III-й ступені IV-га Міжнароднага фестываля «BYFEST» (г.Мінск) у 2018 г.;
— дыпломам III-й ступені I-га Міжнароднага творчага конкурса «Паруса мечты» (г.Мінск), дыпломам II-й ступені II-га Міжнароднага фестываля «#СЯБРЫ» (г.Мінск) у 2019 г.;
— дыпломам I-й ступені I-га Рэспубліканскага конкурса выканаўчага мастацтва «Музычны феерверк» (г.Івацэвічы) у 2020 г.