Народны камерны хор
дзяржаўнай установы адукацыі
«Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»

Кіраўнік – Рыбінская Святлана Пятроўна
Год стварэння – 1992
Год прысваення звання – 1994

Народны камерны хор – адзін з вядучых вакальна-харавых калектываў Пружанскага раёна. Яго ставаральнікам і шматгадовым кіраўніком з’яўляўся Якаў Сямёнавіч Малайчук.

Аснову яго ўдзельнікаў складаюць выкладчыкі школ мастацтваў, работнікі ўстаноў культуры, настаўнікі агульнаадукацыйных школ.

Хор папулярызуе харавую акадэмічную музыку, удзельнічае ў фестывалях, конкурсах, культурна-масавых мерапрыемствах рознага узроўня.

У рэпертуары калектыва – творы замежных і беларускіх кампазітараў, сучасных аўтараў, апрацоўкі народных песень, духоўная музыка.

Народны камерны хор у 2017 г., 2019 г. быў узнагароджаны дыпломамі I-й ступені рэгіянальнага свята-конкурса вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г.Пружаны), а таксама дыпломам II-й ступені абласнога песеннага форума «З любоўю да песні» (г.Пружаны, 2017 г.) і дыпломам I-й ступені Рэспубліканскага фестываля вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г.Мядзель, 2017 г.), дыпломам лаўрэата II-й ступені Міжнароднага фестываля «Вясновы зарапад» (г.Івацэвічы, 2019 г.), дыпломам лаўрэатаў І ступені V Міжнароднага дыстанцыйнага  фестывалю-конкурсу  “Музычная   скарбніца” (г.Бабруйск, 2022 г.).