Дырыжор – Більшэвіч Сяргей Рыгоравіч
Год стварэння – 1996
Год прысваення звання – 1998

Каля вытокаў стварэння аркестра стаяў Юрый Паўлавіч Казей (27.10.1951 – 21.05.2009). З шэрагу ўдзельнікаў ужо існаваўшага духавога аркестра ён стварыў новы музычны калектыў джазавай і эстраднай музыкі. Паступова ў аркестра з’явіліся свае салісты – Валянціна Папко, Іна Пілюцік, Юлія Матус. У розныя гады з аркестрам спявалі Павел Цімашчук, Генадзь Чэрнік, Святлана Машкала, Вольга Якімава.

У 1998 г. аркестр атрымаў званне “народны”.

Творчасць народнага эстрадна-джазавага аркестра “Біг-Бэнд” накіравана на канцэртную дзейнасць з мэтай папулярызацыі музыкі класічных і сучасных кампазітараў Беларусі і замежжа, фарміравання музычнага і эстэтычнага густу сярод шырокага кола слухачоў.

У рэпертуары калектыва ёсць кампазіцыі вядомых аўтараў сусветнага джаза, кантры, блюза і поп-музыкі, творы беларускіх кампазітараў.

Удзельнікі аркестра – людзі розных прафесій: выкладчыкі, вучні, рабочыя, служачыя, пенсіянеры і інш.

Штогод аркестр абнаўляе і папаўняе свой рэпертуар, павышае прафесійнае майстэрства, удзельнічае ў эстрадна-джазавых фэстывалях і канцэртах у вобласці і рэспубліцы.

За высокае выканаўчае майстэрства, творчыя поспехі і актыўную работу па прапагандзе джазавай музыкі народны эстрадна-джазавы аркестр “Біг-Бэнд” неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і падзячнымі лістамі, адзначаўся дыпломамі розных узроўняў – фестывалю “Пружанскі блюз” (2006, 2009, 2013), VІ-га абласнога фестывалю “Парад аркестраў” (2007), абласнога фестывалю “Эстрадны MIX” (2016, 2018), рэгіянальнага свята-конкурсу “Музычны калейдаскоп” (2015, 2016, 2017, 2019, 2022).