Кіраўнік – Матчэня Віктар Аляксандравіч
Год стварэння – 1995
Год прысваення звання – 2002

Арганізатарам і першым кіраўніком духавога аркестра ў гарадскім Доме культуры быў актыўны і апантаны музыкант Юрый Паўлавіч Казей (27.10.1951 – 21.05.2009). Пасля яго кіраўніком з’яўляўся Сяргей Рыгоравіч Більшэвіч.

У 2002 г. калектыў адрымаў званне “народны”.

Сёння народны духавы аркестр вядомы не толькі ў горадзе і раёне, але і за яго межамі.

Яго творчая задача – папулярызацыя інструментальнага мастацтва сярод насельніцтва горада і раёна, павышэнне выканаўчага майстэрства. Рэпертуар аркестра разнастайны – ад народных і сучасных песень да класічнай музыкі.

У складзе аркестра ёсць аматары і прафесіяналы, якіх аб’ядноўвае агульнае захапленне музыкай.

Без удзелу гэтага творчага калектыву ў горадзе і раёне не абыходзіцца ніводнае святочнае мерапрыемства – урачастаці, мітынгі, парады, а таксама – вечары вальса, танцавальныя праграмы для людзей “трэцяга” узросту, якія праходзяць ў танцавальнай зале гарадскога Палаца культуры, на плошчы па вул.Савецкай і на пляцоўцы каля музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Штогод аркестр выступае з канцэртамі на розных сцэнічных пляцоўках.

Народны духавы аркестр прымаў ўдзел у раённых і абласных святах і конкурсах духавой музыкі – “Беларускія фанфары” (2004), “Фанфара” (2005, 2008, 2011, 2014, 2018) і інш. На працягу свайго існавання атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку дыплом I-й ступені Міжрэгіянальнага свята-конкурсу “Музычны калейдаскоп” (г.Пружаны,  2019).

Падзяліцца навіной: