Народны драматычны калектыў «Сейбіты»
Пружанскага гарадскога Палаца культуры

Год стварэння –  1996
Год прысваення звання – 2012

Першыя аматарскі тэатральны калектыў пад кіраўніцтвам Марыі Міхайлаўны Літоўчанка з’явіўся ў Пружанах у 1975 г. Ужо ў 1977 г. ён прыняў удзел у абласным аглядзе драматычных калектываў, прадставіўшы на суд гледача камедыю “Фабрыкант”. У 1982 г. справу М.М.Літоўчанка прадоўжыў прафесійны рэжысёр Валерый Фёдаравіч Чышко, які паставіў п’есы “Мядзведзь”, “Юбилей” і “Точка зрения”.

У 1996 г. пры Пружанскім гарадскім Палацы культуры па ініцыятыве Васіля Іванавіча Курачынскага быў створаны новы творчы калектыў аднадумцаў – аматараў тэатральнага мастацтва, які атрымаў назву «Сейбіты». В.І.Курачынскі ўзначальваў калектыў да 6 верасня 2023 г.

У «Сейбітах» займаюцца людзі розных узростаў і прафесій, якія рэалізуюць свае акцёрскія здольнасці.

Сярод асноўных задач дзейнасці калектыва – развіццё і папулярызацыя тэатральнага мастацтва, а таксама эстэтычнае, патрыятычнае і духоўнае выхаванне гледачоў праз пастаноўку спектакляў, п’ес, інтэрмедый, знаёмства з творамі беларускіх і рускіх аўтараў.

Удзельнікі калектыва знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку,  яны працуюць над ўдасканаленнем свайго выканаўчага майстэрства.

У рэпертуары драматычнага калектыва «Сейбіты» спектаклі:  «Медведь» А.Чэхава, «Точка зрения» В.Шукшына, «Прымакі» Я.Купалы,  «Трыбунал» А.Макаёнка, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Сялянская камедыя» У.Рудава, «Конскі партрэт» Л.Радзевіча, «Курорт для зяця» В.Ткачова, «Выходили бабки замуж» Ф.Булякова.

Калектыў выступае на прадпрыемствах горада, у населеных пунктах Пружанскага раёна, удзельнічае ў народных абрадах і тэатралізаваных прадстаўленнях Палаца культуры.

Народны драматычны калектыў «Сейбіты» адзначаны дыпломам ІІІ-й ступені абласного фестываля аматарскага тэатралізаванага мастацтва «Тэатральнае Палессе – 2020», а ўдзельніца калектыва Т.Балкунова атрымала дыплом за «Лепшае выкананне жаночай ролі».