Народная Перамога

Напярэдадні 9 мая ў Генеральным консульстве Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце адбылося адкрыццё выставы «Народная Перамога».

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 унікальных матэрыялаў з прыватных архіваў ветэранаў: дакументы, асабістыя рэчы, фотаздымкі, лісты, газеты, кнігі, плакаты, пласцінкі. Выстава адкрывае раней не вядомыя шырокай грамадскасці эпізоды з лёсаў жыхароў Брэста і вобласці, якія ўпісалі свае імёны ў летапіс Вялікай Перамогі.

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» прадаставіў на выставу асабістыя рэчы ветэрана Івана Міхайлавіча Алякумава – жыхара Пружан, які быў удзельнікам Курскай бітвы, вызвалення Украіны і краін Еўропы. За свае подзвігі І.М.Алякумаў быў адзанчаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх – ордэн Айчыннай вайны I ступені, медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.».

На адкрыцці выставы ў Брэсце прысутнічала дачка Івана Міхайлавіча – Таццяна Іванаўна Каробчанка, якая раней перадала ў фонды пружанскага музея частку архіва ветэрана.

Выставку «Народная Перамога» ў Генеральным консульстве Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце можна наведаць па папярэднім запісе па электроннай пошце: brestcons@mid.ru ці па тэлефоне +375(162)537842.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий