Народная арт-група «Родники»
Пружанскага гарадскога Палаца культуры

Кіраўнік – Лосева Алёна Анатольеўна
Год стварэння – 2007
Год прысваення звання – 2012

У склад народнай арт-групы «Родники» ўваходзяць чатыры маладыя жанчыны, якія прафесійна валодаюць эстрадным вакалам.

Актыўнай канцэртнай дзейнасці калектыву садзейнічае вялікі рэпертуар, скіраваны на розныя ўзроставыя катэгорыі гледачоў і шырокая тэматыка песень.  Рэпертуар групы – папулярныя эстрадныя творы, сучасныя апрацоўкі народных песень, шлягеры айчынных і замежных спевакоў, якія выконваюцца пад фанаграму мінус адзін і акапэльна.

Выканаўчае майстэрства, арыгінальная пастаноўка канцэртных нумароў, наяўнасць яркіх сцэнічных касцюмаў, асабістая індывідуальнасць артыстак – адметныя рысы калектыва.

За час існавання арт-група знаёміла са сваёй творчасцю гледачоў не толькі ў Пружанскім раёне і Брэсцкай вобласі, але і ў Балгарыі, Польшчы.

У 2019 г. народная арт-група «Родники» была занесена на Дошку пашаны Пружанскага раёна і адзначана ганаровым вымпелам як лепшы калектыў аматарскай творчасці; кіраўнік калектыва – А.А.Лосева – за высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую пазіцыю таксама была занесена на Дошку пашаны.

Поделиться новостью: