Народная арт-група «Родники»
Пружанскага гарадскога Палаца культуры
Кіраўнік – Лосева Алёна Анатольеўна
Год стварэння – 2007
Год прысваення звання – 2012
У склад народнай арт-групы «Родники» ўваходзяць чатыры маладыя жанчыны, якія прафесійна валодаюць эстрадным вакалам.
Актыўнай канцэртнай дзейнасці калектыву садзейнічае вялікі рэпертуар, скіраваны на розныя ўзроставыя катэгорыі гледачоў і шырокая тэматыка песень. Рэпертуар групы – папулярныя эстрадныя творы, сучасныя апрацоўкі народных песень, шлягеры айчынных і замежных спевакоў, якія выконваюцца пад фанаграму мінус адзін і акапэльна.
Выканаўчае майстэрства, арыгінальная пастаноўка канцэртных нумароў, наяўнасць яркіх сцэнічных касцюмаў, асабістая індывідуальнасць артыстак – адметныя рысы калектыва.
За час існавання арт-група знаёміла са сваёй творчасцю гледачоў не толькі ў Пружанскім раёне і Брэсцкай вобласі, але і ў Балгарыі, Польшчы.
У 2019 г. народная арт-група «Родники» была занесена на Дошку пашаны Пружанскага раёна і адзначана ганаровым вымпелам як лепшы калектыў аматарскай творчасці; кіраўнік калектыва – А.А.Лосева – за высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую пазіцыю таксама была занесена на Дошку пашаны.