Нам нельга забыць

Вечарам 21 чэрвеня пружанцы штогод збіраюцца каля помніка спаленым вёскам, каб разам успомніць аб жудасных падзеях, якія перажыла наша зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гэтым годзе землякі таксама прыйшлі да знакавага для ўсіх месца на мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Разам яны ўзгадалі аб вялікай трагедыі ХХ стагоддзя, ушанавалі памяць мірных жыхароў і воінаў, якія аддалі свае жыцці дзеля мірнай будучыні і свабоды.

Падчас мітынгу, падрыхтаванага Пружанскім гарадскім Палацам культуры, была прадстаўлена патрыятычная літаратурна-музычная кампазіцыя, у якой прынялі ўдзел салісты Наталля Ярмоленка, Алег Строк, Карына Шаманава, Аляксандр Котаў і студыя эстраднага танца “Амелі” гарадскога Палаца культуры, народны камерны хор дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы.

Падрабязней аб мерапрыемстве па спасылцы

Добавить комментарий