Найперш – прафілактыка!

26 чэрвеня адзначаўся Сусвтены дзень барацьбы з наркаманіяй. Да гэтай даты шмат якія ўстановы культуры правялі разнастайныя мерапрыемствы прафілактычнага характару.

Не засталіся ўбаку ад актуальнай праблемы падлеткі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі ўзорнай кантакт-студыі тэтралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Разам са сваім кіраўніком Анастасіяй Ціхановіч дзяўчыны і хлопцы падрыхтавалі тэматычныя лістоўкі і зладзілі прафілактычную акцыю на вуліцах горада. Яны расказалі праходзячым і адпачываючым, у асноўным моладзі, аб шкодзе і наступствах ужывання наркотыкаў і псіхатропных рэчываў і раздалі друкаваныя матэрыялы засцерагальнай накіраванасці.

Добавить комментарий