На хвалях музыкі

У першы дзень вясны на некалькіх аддзяленнях дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прайшлі мерапрыемствы ў гонар першакласнікаў – юных музыкантаў.

Так, на струнна-народным аддзяленні адбыўся святочны канцэрт «Па хвалях музыкі», які быў прысвечаны 23 лютага і 8 сакавіка. У праграме прагучалі сольныя нумары на розных музычных інструментах, творы ў выкананні ўзорнага аркестра народных інструментаў «Скамарошына», ансамбля гітарыстаў і дуэта 1 класа. У гонар матуль і бабуль, татаў і дзядуль, якія былі запрошаны на мерапрыемства, прагучалі словы віншаванняў.

Свята «Пасвячэнне ў юныя музыканты» прайшло таксама на духавым аддзяленні. Рабяты выканалі музычныя творы на саксафоне, флейце і трубе. Для самых юных музыкантаў былі прыдуманы жартоўныя выпрабаванні, з якімі ўсе дзеці выдатна справіліся.

Вечарыну «Дэбют першакласніка» на харавым аддзяленні наведалі бацькі. Самыя маленькія вучні прадставілі канцэртную праграму, падчас якой дэбютавалі як салісты-вакалісты і выканаўцы на фартэпіяна. Акрамя таго хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выканалі заданні «Вясёлых нотак», адгадалі загадкі «Скрыпічнага ключа» і далі абяцанне «Каралеве музыкі» старанна займацца і добра вучыцца.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий