Вішынг – адзін з метадаў махлярства з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі, падчас якога злаўмыснікі, выкарыстоўваючы тэлефонную сувязь пад рознымі падставамі выманьваюць у трымальніка банкаўскай плацежнай карткі канфедыцыйную інфармацыю ці стымулююць да здзяйснення пэўных дзеянняў з карткамі дзеля крадзяжу грашовых сродкаў.
Будзьце ўважлівы! Калі вам тэлефануюць незнаёмыя і прадстаўляюцца работнікамі кантакт-цэнтра ці службы бяспекі банка, супрацоўнікамі Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, не паведамляйце свае асабістыя дадзеныя, дадзеныя картак, засцерагальныя коды, коды з SMS. Калі з карткай сапраўды адбываюцца махлярскія аперацыі, банк самастойна заблакіруе картку!
Асобнай увагі заслугоўваюць выпадкі махлярства пры званку на дамашні тэлефон: на падставе аказання дапамогі родным, якія нібыта абвінавачваюцца у здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння, і для пакрыцця шкоды ці непрыцягнення іх да адказнасці неабходна перадаць вялікую суму грошай.
Падчас размовы чалавека пераконваюць у тым, што ён размаўляе са сваім блізкім родным. У большасці выпадкаў пацярпелымі становяцца грамадзяне сталага ўзросту.
У злачынную схему у якасці кур’ераў далучаюцца маладыя людзі. Яны знаходзяць сумніўную падпрацоўку ў адным з мэсанджараў.
Распаўсюджваюцца таксама махлярствы на крыптабіржах. Гэта звязана з масавым укараненнем крыптавалют у фінансавую сістэму. Кіберзлачынцы сталі ўсё больш дасканалымі ў выкарыстанні новых тэхналогій для выяўлення уразнасцей і махлярскіх схем.
У сацыяльных сетках усё часцей можна заўважыць рэкламу звышвыгадных інвестыцыйных праектаў. Часцей за ўсё махляры прапануюць жадаючым хутка разбагацець, зрабіўшы укладанні ў крыптавалюту ці набыцце акцый вядомых кампаній. Практычна кожны з праектаў абяцае фантастычныя заробкі – ад 4000 да 100 тысяч долараў у месяц.
Не страчваюць актуальнасці махлярствы у сетцы Instagram. Людзі ведаюць аб тым, што многія уладальнікі акаўнтаў Instagram накручваюць сабе прагляды і падпісчыкаў, ствараюць несапраўдныя гісторыі, але чамусьці забываюць, што махляры таксама ўмеюць гэта рабіць.
Не звяртайце ўвагі на прапановы ў Instagram аб продажу тавараў па “самых прывабных цэнах”, не верце яркім заявам аб “сакрэтных распродажах” ці “эксклюзіўных пастаўках напрамкі ад вытворцы”, не ўводзьце канфедыцыйныя дадзеныя на падазроных сайтах.
Падрабязней аб прафілактыцы кіберзлачыннасці можна даведацца ў афіцыйным мэсанджары у Telegram “Киберкрепость”.