У перыяд восеньскіх канікул у дзіцячым пакоі “Тэрыторыя твайго дзяцінства”, які працуе ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры, як звычайна, было шмат наведвальнікаў.
У рамках прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы” была прадстаўлена забаўляльна-гульнявая праграма “Восеньскі марафон”. Культарганізатары Палаца культуры падрыхтавалі і правялі для рабят новую захапляльную гульню “Джуманджы”. Школьнікі акунуліся ў атмасферу джунгляў з цікавымі конкурсамі і падарожжамі. Дзіцячы пакой наведалі школьнікі з розных устаноў адукацыі, а таксама выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра.