Установы культуры пастаянна знаходзяцца ў цэнтры грамадскага жыцця і адгукаюцца на знакавыя падзеі.
Так, Калядзіцкі сельскі Дом культуры ў час жніва падтрымаў мясцовых хлебаробаў канцэртнай праграмай «Зямны поклон».
Сухопальскі і Шаняўскі сельскія клубы-бібліятэкі правялі віншаванні з прафесійным святам работнікаў гандлю ў сваіх аграгарадках.
Да дня сельскага Савета прымеркаваў выставу твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Ліноўскі сельскі Дом культуры. Удзельнікі прадстаўнічага мерапрыемства і наведвальнікі клубнай ўстановы пазнаёміліся з работамі мясцовых майстроў народнай творчасці і клуба па інтарэсах «Валошкі».
Творчасці выдатнай беларускай спявачкі прысвяціў музычную вечарыну «Пульс жыцця Ірыны Дарафеевай» Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка.