На парозе Новы год!

На працягу снежня ўстановы культуры звяртаюць асаблівую ўвагу падрыхтоўку да навагодніх свят. Дарослыя і дзеці займаюцца не толькі распрацоўкай канцэртных праграмм, віншаванняў, стварэннем карнавальныя касцюмаў, але і займаюцца вырабам падарункаў, сувеніраў.

Серыю майстар-класаў «Навагодняе ўпрыгожванне» працягвае Слабудскі сельскі Дом культуры. Нядаўна дзеці і дарослыя вучыліся рабіць сувеніры з салёнага цеста. Ва ўстанове пачала працаваць выстава “В снежном царстве, в морозном государстве”.

У Мураўскім сельскім Доме культуры адбылося некалькі майстар-класаў па вырабу папяровых сняжынак і елачак з розных матэрыялаў – каляровай паперы, глянцавых старонак старых часопісаў і газет, ватных дыскаў. Адной з цікавейшых калектыўных спраў стаў выраб дэкаратыўнай елачкі з газеты “Раённыя будні”, якую дзеці вырашылі падараваць рэдакцыі мясцовага выдання. Акрамя вырабу навагодніх сувеніраў для хлопчыкаў і дзяўчат была праведзена прафілактычная размова “Бяспечны Новы год”.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу ў гульнявым пакоі ўстановы правёў для маленькіх наведвальнікаў праграму “Переднавагоднія забаўлялкі”.

Добавить комментарий