7 – 9 чэрвеня ў г.Гродна прайшоў ХIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур “Суквецце культур”, у якім прынялі ўдзел калектывы і майстры народнай творчасці Брэсцкай вобласці. У складзе дэлегацыі была салістка Пружанскага гарадскога Палаца культуры Наталля Ермоленка. Яна прадставіла малдаўскую культуру. Каб трапіць на гэта прэстыжнае мерапрыемства, Наталля паспяхова прайшла раённы і абласны адборачныя туры.
Фестываль аб’яднаў каля 1000 удзельнікаў розных нацыянальносцяў, на ім адбылося больш за 100 мерапрыемстваў. Адной з асноўных падзей свята стала праца традыцыйных нацыянальных падворкаў. Сярод іх вылучалася малдаўскае – з вясёлымі песнямі і танцамі. Яркае выступленне Наталлі Ермоленка не аставіла раўнадушым ніводнага гледача. Пружанка была ўзнагароджана Дыпломам удзельніка ХIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”.
Да новых сустрэч на фестывалі ў Гродне!