На «Энергаэкспрэсе» да вырашэння праблем Зямлі

25 сакавіка ў дыскатэчнай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры прайшоў віквіз «Энергаэкспрэс», прымеркаваны да міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі». Акцыя праходзіць амаль ва ўсіх краінах свету з мэтай уключэння насельніцтва планеты ў вырашэнне праблем экалогіі.

У гульні прынялі ўдзел каманды гарадскіх сярэдняй школы № 4 і сярэдняй школы № 5. Юнакі і дзяўчаты адказвалі на разнастайныя пытанні, разважалі над роляй кожнага чалавека ў вырашэнні глабальных праблем.

Перамогу ў віквізе святкавалі вучні сярэдняй школы № 4.

Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі ўдзельнікі ўзорнага клуба «Тееns-фармат». Затым усе жадаючыя пабавілі час на дыскатэцы, прысвечанай пачатку вясенніх канікул.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий