Мястэчка дзіўнае Ружаны

Пад такой назвай у Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў 16 мая прайшла вечарына ў рамках традыцыйнай Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

У першай зале госці прынялі ўдзел у гульні «Хроніка Ружан». Гульцы праявілі сваё веданне гісторыі роднага пасёлка і яго архітэктурных помнікаў.

Другая зала зацікавіла ўдзельнікаў музейнай сустрэчы віктарынай «Ведай свой край», у якой жадаючыя праверылі свае веды аб знакамітых падзеях, асобах, вуліцах і славутасцях малой радзімы.

Таксама гасцей мерапрыемства зацікавіла сустрэча з яўрэйскай культурай, рэшткі якой яшчэ засталіся ў Ружанах. Ролю ветлівага Мойшы, які зладзіў экскурсію па зале, прысвечанай гэтай цікавай старонцы мясцовй гісторыі, правёў навуковы супрацоўнік музея. У зале можна было паспрабаваць свае сілы ў народных танцах, пачаставацца чаем і салодкасцямі.

Развіць творчыя здольнасці можна было падчас майстар-класаў ад педагогаў Ружанскага шматрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю. Жадаючыя заняліся пластылінаграфіяй, пляценнем фенячак, роспісам па шклу, вырабам памятных сувеніраў.

Завяршыў «Ноч музеяў» канцэрт настаўнікаў Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий