Мы – здаровае пакаленне

У мінулую суботу ўзорная кантакт-студыя «Teens-фармат» арганізавала ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры правядзенне інфармацыйнай праграмы «Алка-стоп!». Мерапрыемства адбылося ў рамках рэалізацыі плана абласной акцыі «Мы – здаровае пакаленне Брэстчыны».

 На сустрэчу былі запрошаны старшакласнікі гарадскіх школ. Перад імі выступілі Ірына Андрэеўна Мальчук – псіхіятр-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы і Віктар Мікалаевіч Клімашэвіч – начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Госці расказалі аб шкодзе алкаголя, давялі шмат карыснай інфармацыі, адказалі на пытанні падлеткаў.

Падчас мерапрыемства ўсім ўдзельнікам былі раздадзены папяровыя бранзалеты з лагатыпам акцыі, паказаны тэматычныя відэаролікі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий