Мы вясёлыя рабяты

Падчас канікул клубныя ўстановы Пружанскага раённага цэнтра культуры прапанавалі дзецям незвычайна правясці вольны час.

На гульнявую праграму «Нам сёння весела» запрасіў рабят Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка.

У Калядзіцкім сельскім Доме культуры адбылася праграма «Конкурс танца», дзе кожны ўдзельнік праявіў свой талент, абаянне, харызму.

У сапраўднае падарожжа адправіліся хлопчыкі і дзяўчынкі падчас квэст-гульні «Востраў скарбаў», якую прапанаваў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.

Флэшмоб «Час карыснай энергіі» зладзіў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу ў гульнявой форме правёў гутарку аб бяспецы на вуліцы і дарозе, у лесе і дома.

У Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры мясцовыя рабяты маглі пабавіць час на музычна-гульнявой праграме «Мы вясёлыя рабяты» і паўдзельнічаць у спартландыі «Спорт і здароўе адзіны!».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий