3 чэрвеня ўдзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат» у дыскатэчнай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры правялі забаўляльную праграму «Привет, лето!».
Гасцямі мерапрыемства сталі людзі з абмежаванымі магчымасцямі – наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з пасёлка Сонечны.
Маладыя людзі адгадвалі загадкі, паўтаралі рухі ў танцах, спаборнічалі ў спартыўнай эстафеце, правяралі ўважлівасць.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі салодкія падарункі і патанцавалі на дыскатэцы.