Мы сябруем з кнігай

Адным з найцікавейшых заняткаў у вольны час з’яўляецца наведванне бібліятэкі.

Нядаўна ў Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма завіталі валанцёры аграрна-тэхнічнага каледжа. Для іх была праведзена краязнаўчая гадзіна “Край гераізму”, падчас якой прагучаў аповед аб дзейнасці партызан і падпольшчыкаў на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама раённая бібліятэка прапанавала цікавую падборку кніг для летняга чытання, з якой можна пазнаёміцца па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=A04WMZ3KhuM

Бібліяфарсаж “Ці ведаеце вы правілы дарожнага руху?” для малодшых школьнікаў прайшоў у Пружанскай гарадской бібліятэцы. Да таго ж ва ўстанове адбылася пазнавальная гадзіна “Дзень кавуна” для вучняў 5 “А” класа сярэдняй школы № 5.

Дню кавуна прысвяціла конкурсна-гульнявую праграму для дзяцей Ліноўская сельская бібліятэка.

На абанеменце Пружанскай раённой дзіцячай бібліятэкі імя А.Лось пачала працу выстава работ юнай чытальніцы Ксеніі Купрэевай, на якой прадстаўлены яе творы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, роспіс па дрэву і па шклу. Выставу можа наведаць любы жадаючы.

У Мокраўскай сельскай бібліятэцы для школьнікаў адбыўся ўрок маралі “Сяброўства моцнае ў нас”. Дзеці чыталі вершы і слухалі песні аб сяброўстве і знаёміліся з літаратурай духоўнага характару.

Бібліятэкі чакаюць вас!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий