Чарговыя ўзнагароды нядаўна былі заваяваны вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў”.
Дыпломамі лаўрэатаў ІІІ ступені былі адзначаны юныя піяністкі, якія займаюцца ў настаўніка Вольгі Паўлаўны Васкалей, – Вікторыя Касюк, якая ўдзельнічала ў V адкрытым фестывалі-конкурсе дзіцячай творчасці “Art#Мишка” (г.Смаргонь), і Аляксандра Несцярчук, якая прадставіла нумар на Рэспубліканскім конкурсе выканальніцкіх мастацтваў “Музыкальный успех” (г.Маладзечна).
Юны баяніст Ілья Крываблоцкі, які вучыцца ў настаўніка Вольгі Пятроўны Краўчук, таксама быў адзначаны на Рэспубліканскім конкурсе выканальніцкіх мастацтваў “Музыкальный успех” – ён атрымаў Дыплом лаўрэата ІІ ступені.
Віншуем юных музыкантаў і іх настаўнікаў!