На мінулым тыдні ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы прайшла вечарына «Музычныя замалёўкі», якую падрыхтавалі педагогі і вучні струнна-смычковага аддзялення ўстановы адукацыі.
Падчас мерапрыемства, на якім прысутнічалі вучні, іх бацькі, настаўнікі і госці, чыталіся вершы і выконваліся розныя музычныя творы. Таксама прагучала шмат пазнавальнай інфармацыі аб музычных інструментах – скрыпцы, віяланчэлі і кантрабасе.
У вечарыне прынялі ўдзел як сольныя выканаўцы, так і творчыя калектывы – ансамбль віяланчэлістаў (кіраўнік В.М.Гаўра), струнны ансамбль малодшых класаў «Скрыпалікі» (кіраўнік С.П.Рыбінская), струнны ансамбль старэйшых класаў «Кантабіле» (кіраўнік Ю.А.Сядова).