15 кастрычніка ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбыўся канцэрт-вечар «Дзень маці».
Адказнымі за правядзенне мерапрыемства былі настаўнікі і вучні народнага аддзялення ўстановы дадатковай адукацыі.
У канцэрце, на які былі запрошаны бацькі, удзельнічалі вучні – найперш, юныя баяністы і акардэаністы, і іх педагогі. Яны выканалі розныя музычныя кампазіцыі. Асаблівае захапленне ў гледачоў выклікала выступленне ўзорнага баяннага аркестра «Імпрэс» пад кіраўніцтвам Валянціны Захаркіў.