Вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў з’ўляюцца жаданымі гасцямі ў мясцовым дзіцячым садзе. Выхаванцы дашкольнай установы заўсёды з радасцю і цікавасцю чакаюць сустрэчы з юнымі музыкантамі.
Нядаўна рабяты прадставілі маленькім слухачам чарговую канцэртную праграму, у якой прагучалі музычныя нумары на фартэпіяна, баяне, акардэоне. Да творчай сустрэчы вучнямі былі падрыхтаваны вакальныя нумары, вершы і жарты. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з рознымі музычнымі інструментамі.
Канцэрт юных шарашоўскіх музыкантаў падараваў прыемныя хвіліны сустрэчы з мастацтвам, незабыўныя ўражанні і добры настрой.