Музычны фестываль «Жыровіцкае свята»

Штогод у аг.Жыровічы Слонімскага раёна праходзіць музычны фестываль «Жыровіцкае свята». Гэта значнае мерапрыемства ладзіцца ў гонар іконы Божай Маці Жыровіцкай і праходзіць на тэрыторыі Свята-Успенскага манастыра.

Фестываль праводзіцца з мэтай адраджэння і захавання духоўнай спадчыны і традыцый, маральнага і патрыятычнага выхавання, развіцця мастацкага выканальніцкага майстэрства харавымі, вакальнымі і інструментальнымі калектывамі, а таксама пашырэння і ўмацавання творчых сувязяў. У рамках мерапрыемства праходзіць не толькі канцэртная праграма, але і адбываюцца майстар-класы рамеснікаў і народных умельцаў, выставы прадукцыі манастырскіх падворкаў.

Арганізатарамі свята выступаюць аддзел культуры Слонімскага райвыканкама, Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў, Навагрудская епархія Беларускай праваслаўнай царквы.

19 мая 2024 года ў рамках фестывальнай праграмы «Жыровіцкае свята» сваю творчасць прадставіў вакальны ансамбль «Амафор» пад кіраўніцтвам Наталлі Данцовай, які дзейнічае ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Выступленне калектыву з Пружаншчыны было годна адзначана арганізатармі і гледачамі. Ансамблю быў уручаны дыплом удзельніка фестывалю.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий