Музычны букет

Такую назву меў віншавальны канцэрт у дзяржаўнай установе адукацыі “Ружанская дзіцячая школа мастацтваў”, які быў прысвечаны Дню жанчын. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 1 – 2 класаў. Дарэчы, для першакласнікаў удзел у такім вялікім канцэрце стаў дэбютным.

Хлопчыкі і дзяўчынкі парадавалі матуль і бабуль сваімі музычнымі дасягненнямі. Яны выканалі творы на розных музычных інструментах, спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы. Да таго ж падчас урачыстасці вучням, якія вызначыліся ў разнастайных конкурсах, былі ўручаны дыпломы.

Канцэрт “Музычны букет” стаў сапраўдным падарункам для ўсіх напярэдадні свята 8 сакавіка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий