У філіяле дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, які знаходзіцца ў аграгарадку Клепачы, ёсць шмат добрых традыцый. Адна з іх – штогадовае правядзенне Тыдня музыкі.
Для усіх вучняў, настаўнікаў і мясцовых жыхароў – гэта сапраўднае свята. Рахтаваліся да яго загадзя: адбіралі лепшыя нумары, праводзілі рэпетыцыі, запрашалі гасцей. Філіял пастараўся рознапланава прадставіць сваю работу – адлюстраваць дасягненні музыкантаў і танцораў, а таксама пазнаёміць гледачоў з самабытнай культурай роднага краю, заахвоціць маленькіх вяскоўцаў да мастацкага навучання.
У рамках Тыдня для вучняў пачатковых класаў прайшоў канцэрт «Музычная вясёлка». Юныя музыканты выканалі мелодыі з мультфільмаў і іншыя творы, прадставілі харэаграфічныя эцюды, прапанавалі паўдзельнічаць у музычнай гульні.
Мерапрыемства падаравала добры настрой і выклікала вялікую колькасць станоўчых водгукаў.