У Бабруйску нядаўна прайшоў VIII Міжнародны фестываль-конкурс «Музычная скарбніца». У ім удзельнічалі 1055 адораных і таленавітых рабят з 8 краін: Беларусі, Арменіі, Ізраіля, Іспаніі, Малдовы, Расіі, ЗША, Узбекістана. Арганізатарам фестывалю-конкурсу з’яўлялася дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бобруйская дзіцячая школа мастацтваў» пры падтрымцы устаноў адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка».
Вучні Новазасімівіцкай дзіцячай школы мастацтваў годна паказалі сябе ў конкурсе і былі адзначаны членамі журы высокімі ўзнагародамі.
У намінацыі «Вакальная творчасць. Эстрадны вакал» вызначыліся вучні Аксаны Васільеўны Казлоўскай. Так, Марыя Кабрынец (канцэртмайстар Таццяна Віктараўна Герэль) стала Лаўрэатам I ступені, Юлія Шукалюк – Лаўрэатам III ступені, а Ганна Ляўчук атрымала Дыплом I ступені.
У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна. Сола» Ганна Валюшка – Лаўреат II ступені. Да пасяпховага выступлення вучаніцу падрыхтавала настаўнік Таццяна Пятроўна Яўстраценка.
Віншуем з высокімі вынікамі і жадаем новых творчых перамог!