Дзяржаўная ўстанова культуры “Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў” 19 красавіка прымала ў госці сваіх калег з нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”.
Ружанцы прывіталі нясвіжцаў тэатралізаванай кампазіцыяй у стылізаваных гістарычных касцюмах эпохі Сапегаў. Для гасцей былі праведзены экскурсіі па ваставачных залах і тэрыторыі комплексу. Акрамя таго спецыялісты музейнай справы абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях развіцця ўстаноў.
Спадзяемся, што такая сустрэча стане пачаткам плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма знакавымі для Беларусі аб’ектамі культуры і турызму.