Мой край завецца Беларусь!

30 лістапада 2021 года Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў сумесна з гарпасялковай бібліятэкай запрасілі вучняў мясцовай сярэдняй школы на мерапрыемства пад назвай “Мой край завецца Беларусь!”.

Дзеці і дарослыя расказалі аб дзяржаўных сімвалах рэспублікі, сумесна выканалі Дзяржаўны гімн.

У канцэртнай праграме прагучалі беларускія песні, музычныя і паэтычныя творы беларускіх аўтараў. Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі змаглі таксама пазнаёміцца і паўдзельнічаць ў беларускіх народных гульнях.

Добавить комментарий