Падчас навагодніх свят у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылося незвычайнае мерапрыемства – дэфіле юных мадэляў, якія засвойваюць асновы моднай справы ў мадэльнай школе «Індыга» (г.Пружаны).
Удзельнікі студыі прадэманстравалі навагоднія калекцыі дзіцячага адзення беларускіх брэндаў «Mark Formelle» і «Калінка», якія можна набыць у магазіне «Дзіцячы свет» г.Пружаны. На паказе прысутнічалі бацькі юных мадэляў і госці.
Пасля завяршэння мерапрыемства ўсіх прысутных чакаў сюрпрыз – віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі, фота ў інтэр’ерах палацыка.