Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту: нельга забыць

“Аб гэтым нельга забыць” – такую назву меў урок памяці, які прайшоў у Ліноўскай сельскай бібліятэцы. Ён быў прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту (27 студзеня). У мерапрыемстве прынялі ўдзел васьмікласнікі Ліноўскай сярэдняй школы.

Загадчык бібліятэкі Алена Антончык расказала рабятам аб канцэнтрацыйных лагерах, якія былі створаны фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падлеткі даведаліся, што ў “лагерах смерці” гінулі палонныя і мірныя жыхары, а колькасць ахвяр была вельмі вялікай. Асобная частка ўрока была прысвечана буйнейшым канцлагерам на тэрыторыі Беларусі – Трасцянец і Азарычы. Вучні таксама пачулі аб гераічных учынках людзей, якія выратоўвалі вязняў, у тым ліку дзяцей. Падчас мерапрыемства было паказана шмат відэасюжэтаў з мастацкіх і дакументальных кінастужак, была прэзентавана кніжная паліца “У памяці няма тэрміну даўніны”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий