15 лютага ў г.Пружаны ў скверы памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на вул.Тармасава адбыўся мітынг, прысвечаны 34-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.
У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных і вучнёўскіх калектываў, ветэраны баявых дзеянняў, гараджане.
На мерапрыемстве выступілі старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Грышкевіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” В.М.Гарахавіцкі, ваенны камісар Пружанскага раёна К.У.Шаўчэнка.
Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых у Афганістане хвілінай маўчання і ўсклалі да памятнага знаку землякам кветкі і вянкі.
Мітынг быў падрыхтаваны Пружанскім гарадскім Палацам культуры.
Пасля мерапрыемства ў храме святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г.Пружаны адбылася паніхіда па загінуўшым.