У мінулыя выхадныя аддзел нестацыянарнага абслугоўвання (аўтаклуб) і філіял “Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры” Пружанскага раённага цэнтра культуры падрыхтавалі свята вёскі Паўлава Ружанскага сельсавета. Удзел у арганізацыі гэтага мерапрыемства прынялі таксама Ружанскі сельвыканкам і мясцовыя жыхары.
На летнюю сустрэчу на малой радзіме сабралася больш за 200 чалавек, якія разам правялі вольны час, з задавальненнем падтрымалі выступленні самадзейных артыстаў і шматлікія актыўнасці.
Свята вёскі Паўлава ўдалося. Яно аставіла прыемны настрой і выдатныя ўражанні ва ўсіх, хто да яго далучыўся.
Падзяліцца навіной: