Мазаіка разнастайных спраў

Мінулы тыдзень быў разнастайны на “культурныя” справы.

Артысты Мураўскага і Кляпацкага сельскіх Дамоў культуры выступілі з канцэртам «Зямны паклон працаўнікам вёскі» на выніковым сходзе ў ААТ «Пружанскае».

Канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны  і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адбыўся ў апошні дзень лютага на пагранічнай заставе № 2. З творчымі нумарамі перад ваеннаслужачымі выступілі калектывы і салісты Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, а пярвічка Шарашоўскага сельсавета грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» падрыхтавала падарункі.

Новазасімавіцкі сельскі Дом культры правёў канцэрт да Дня жанчын «Будзьце шчаслівыя разам».

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят на пазнавальную гутарку «Гісторыя ў прадметах», якая прайшла ў этнаграфічным кутку. Акрамя таго работнікі культуры зладзілі для дзяцей Дзень імянінніка.

Гульню-падарожжа «Фальклорная мазаіка» з наведваннем выставы работ мясцовых народных умельцаў прапанаваў Велікасельскі сельскі Дом культуры. Таксама ўстанова падрыхтавала цікавую канцэртную праграму.

Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай зладзілі для старшакласнікаў шанец-віктарыну «Мы абіраем жыццё», накіраваную на прафілактыку ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў.

Аналагічнай тэме была прысвечана гутарка для падлеткаў «Наркотыкі – шлях у нікуды» ў Слабудскім сельскім Доме культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий